|
|
Байкі дзядзькі БазыляГлавная / Легенды і паданні краю Нарачанскага / Байкі дзядзькі Базыля
ПРАЛОГ Колькi год жыве на Нарачы ўжо немалады Базыль. Трошкi фiлосаф, трошкi гiсторык, паэт i фатограф. Усё цiкава Базылю: i палiтыка, грамадства, i тэхнiка, i жанчыны. Але найбольш — Прырода. Вабяць яго Нарачанскiя прасторы, баярскiя пагоркi, цiхi шолах Сырмежскага лесу Базыль нават фотадубальтоўку змайстраваў, каб "остановить прекрасное мгновение". Там жа, "на Прыродзе", яго й больш адольваюць думкi пра СУСВЕТ, ЧАЛАВЕКА, РАДЗIМУ. I, як той казаў, "пералiўшы свой сказ у памер вершаваны", запiсвае дзядзька Базыль свае думкi. Ствараў калiсцi Бог Сусвет 3 зямлi, пяску, камення, глiны. Дабраўся неяк i да нас, Да любай нашае Радзiмы. У кучу ён усё згарнуў, Пажмякаў, папляскаў - Азёр ды рэчак выйшла шмат, Балот, лясоў, канаў. Папрацаваўшы ўволю дзень Бог паглядзеў наўкола I пальцам тыцнуўшы ў план Сказаў свайму Анёлу: - А гэты вось малы куточак Ствараць аставiм нанач
Анёл жа глухаваты быў I напiсаў у плане — "Нарач"! Палi й лясы, балоты там, Кусты, лугi i горы, Мiж iмi возера блiшчыць Вялiкае як мора. На ранiцу агледзеў Бог Усё зробленае за нач I назву возеру таму Так i аставiў — Нарач! 31 кастрычнiка 2008 г. |
|
Контакты
Беларусь, 222395, Минская областьМядельский район, к.п. Нарочь ул. Ленинская, 11, тел. (01797) 4-73-92 E-mail: info@naroch.com © Национальный парк
«Нарочанский» |
|